“Дзяржаўныя сімвалы – нацыянальны гонар Рэспублікі Беларусь” – так гучала тэма інфармацыйнай гадзіны, якая прайшла ў 7 класе. Рабяты ўзгадалі гісторыю стварэння герба і сцяга, растлумачылі сімволіку колераў, звярнулі ўвагу на змены ў дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Што азначае ўзыходзячае сонца? Чаму пяціканцовая зорка? Чаму вянкі паабапал герба спавіты чырвона-зялёнай стужкай? – на гэтыя і многія іншыя пытанні прагучалі адказы. Рабяты расказалі, дзе ўзнімаецца і ўстанаўліваецца Дзяржаўны сцяг, калі выконваецца Дзяржаўны гімн і як неабходна сябе паводзіць падчас выканання гімна. Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа на “Плошчу Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга РБ”, абмеркавалі адносіны да сімвалаў краіны. Рабяты яшчэ раз упэўніліся, што герб, сцяг і гімн – гэта не проста сімволіка, а візітная картка нашай міралюбівай краіны. Іх неабходна шанаваць, як шануюць родны дом і звычаі, імі неабходна ганарацца, як ганарымся сваёй нацыяй і слаўнай гісторыяй. Адносячыся з павагай да дзяржаўнай сімволікі, мы аддаём даніну памяці нашым продкам, якія на палях бітваў і ў мірнай працы адстаялі права годна жыць і працаваць на сваёй зямлі. Няхай гэтае свята яшчэ мацней аб’яднае ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за сваю краіну і гатоўнасць самааддана працаваць дзеля росквіту Радзімы.