Інтэрактыўная гутарка “Наркотыкі – шлях у бездань” адбылася 17 сакавіка ў 7 класе. Хлопчыкі і дзяўчынкі разважалі аб наступствах, якія могуць спасцігнуць чалавека пры ўжыванні наркотыкаў, як пазбегнуць уплыву дрэннай кампаніі аднагодкаў, у чым заключаецца перавага здаровага ладу жыцця. Навучэнцы рашалі сітуацыйныя задачы, складалі тэксты лістовак “Мы супраць наркотыкаў” і выступалі перад аднакласнікамі ў якасці лектараў па дадзенай тэме.
“Мы павінны берагчы сваё здароўе і аберагаць сваіх блізкіх ад “няпрошаных гасцей” у жыцці!” – зазначылі хлопчыкі і дзяўчынкі напрыканцы мерапрыемства.